Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.05.2018

"Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!"

"Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!" – пад такім дэвізам праходзіць рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка". Заснавальнікамі конкурсу сярод навучэнцаў устаноў...

"Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!" – пад такім дэвізам праходзіць рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка". Заснавальнікамі конкурсу сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Рэспублікi Беларусь з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне", ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі".

Падведзены вынікі раённага этапу конкурсу чытальнікаў "Жывая класіка", які праводзіўся ў завочнай форме. Прыемна зазначыць, што выступленне гімназістаў высока ацэнена журы. Амаль у  кожнай узроставай групе мы маем пераможцаў і прызёраў.

Шчыра віншуем Мелех Юлію, якая сярод вучняў 9-10 класаў уганаравана за прачытанне верша Н. Мацяш "Маналог каханай Кастуся Каліноўскага" Дыпломам першай ступені, вучаніцу 3 "А" класа Карпук Крысціну, выступленне якой сярод вучняў пачатковых класаў было адзначана Дыпломам  другой ступені, і Зайцаву Ангеліну, уладальніцу Дыплома 3-й ступені ў групе вучняў 7-8 класаў.

Мелех Юлія, вучаніца 10 "Б" класа

Зайцава Ангеліна, вучаніца 7 "Б" класа

Карпук Крысціна, вучаніца 3 "А" класа