Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.09.2018

Нашыя землякі ў свеце

Зусім неспадзявана на гэтым тыдні ў наш музей завітала дарагая госця з далёкага Ташкента Святлана Мікалаеўна Дудзюк, старшыня Беларускага культурнага цэнтра...

Зусім неспадзявана на гэтым тыдні ў наш музей завітала дарагая госця з далёкага Ташкента Святлана Мікалаеўна Дудзюк, старшыня Беларускага культурнага цэнтра "Світанак" ва Узбекістане.

Так выпадае, што жыццё раскідвае людзей па свеце. Здарылася гэтак і з нашай госцяй. Нарадзілася яна ў вёсцы Нівы, тут прайшло яе ранняе дзяцінства, але потым разам з бацькамі пераехала ў гэты далёкі цёплы край. Ды толькі сувязі з роднай зямлёй не губляла, пастаянна на адпачынак прыязджала сюды, у родны бабулін дом. Прайшлі дзесяцігоддзі, ужо даўно выраслі дзеці, сваімі поспехамі радуюць унукі, а родны бацькоўскі дом вабіць да сябе цеплынёю ўспамінаў.

У сёлетні прыезд Святлана Мікалаеўна наведала наш гімназічны музей. З якім захапленнем яна ўспрымала матэрыял, старанна ўсё фіксавала на фотаапарат, каб у далёкіх землях паведаць пра сваю малую радзіму, яе таленавітых і працавітых людзей.

Многія гады шчыруе наша зямлячка на ніве ўвекавечвання ва Узбекістане памяці Якуба Коласа, паколькі ён там жыў падчас эвакуацыі. Сілай яе намаганняў цяпер у Ташкенце ёсць помнік нашаму слыннаму песняру. Падзялілася яна і фотасправаздачай з гэтага ўрачыстага моманту.


Святлана Мікалаеўна Дудзюк трымае слова


Моманты ўрачыстасці ў гонар адкрыцця бюста Якуба Коласа


На добры ўспамін аб сустрэчы