Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.02.2020

Выстава карцін "Люблю я беларускую зямлю"

20 лютага ў сценах гімназіі была адкрыта выстава карцін "Люблю я беларускую зямлю" нашага мастака Іванова Яўгена Васільевіча. Жывапісцам прадстаўлены...

         20 лютага ў сценах гімназіі была адкрыта выстава карцін "Люблю я беларускую зямлю" нашага мастака Іванова Яўгена Васільевіча. Жывапісцам прадстаўлены палотны самага разнастайнага жанравага плана: партрэты, пейзажы, сюжэтныя замалёўкі. Асаблівай увагі заслугоўвае серыя карцін "Урачыстая цішыня мірнага дня", прысвечыных 75-годдзю вызвалення нашай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сваім уступным слове Яўген Васільевіч зазначыў, што праз прыгажосць мірнага блакітнага неба, вабную цішыню наваколля хацеў падкрэсліць значнасць і сілу Вялікай Перамогі.

         Вельмі прыемна, што ўрачыстасць нашага святочнага дня падзялілі мэр г. Белаазёрска Данілюк Аляксандр Пятровіч і блізкі сябар Яўгена Васільевіча, былы настаўнік нашай гімназіі Чыж Аляксандр Аляксандравіч.