Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.12.2021

Беларусы замежжа наведваюць Бацькаўшчыну ў Год народнага адзінства

З 21 па 27 ліс­та­па­да ў Бе­ла­ру­сі пра­хо­дзі­ла ста­жы­роў­ка прад­стаў­ні­коў твор­чых ка­лек­ты­ваў і гра­мад­скіх арга­ні­за­цый бе­ла­ру­саў за­меж­жа. Сярод гасцей была і Святлана Мікалаеўна Дудзюк.

Святлана Мікалаеўна – наша зямлячка, яе дзяцінства і юнацтва прайшлі ў вёсцы Нівы, у прамым сэнсе на вачах гімназіі, паколькі родны дом Святланы Мікалаеўны відаць з вокнаў нашага будынка. Але воляй лёсу сёння яна пражывае ў далёкім Ташкенце. Ды толькі родную Беларусь не забывае і нават робіць усё, каб пра нашу краіну ўведалі як мага больш у далёкіх землях. Святлана Мікалаеўна ўзначальвае суполку беларусаў у Ташкенце. За шмат­га­до­вую плён­ную пра­цу і аса­біс­ты ўклад у за­ха­ван­не і па­пу­ля­ры­за­цыю бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры падчас сустрэчы яна  бы­ла ўзна­га­ро­джа­на Га­на­ро­вай гра­ма­тай Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь як кі­раў­нік гра­мад­ска­га аб’яднан­ня “Бе­ла­рус­кі ку­ль­тур­ны цэнтр “Сві­та­нак” у Таш­кен­це.

Перад вучнямі 10 класа выступае Дудзюк С.М.

29 лістапада дарагая госця наведала нашу гімназію, і падчас яе наведвання была арганізавана сустрэча з навучэнцамі 10-х класаў. Святлана Мікалаеўна расказала пра сваю грамадскую працу па азнаямленні ўзбекаў з культурай Беларусі. Асабліва ўразіла гісторыя ўзвядзення помніка Якубу Коласу ў Ташкенце, да устаноўкі якога спрачынілася і яна.