Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.04.2022

Урок-памяць для вучняў 8-9 класаў

Гістарычная памяць – гэта сувязь часоў і пакаленняў, гэта тое, што робіць чалавека грамадзянінам, абаронцам сваёй Айчыны. Пакуль людзі памятаюць мінулы досвед, чалавечае грамадства мае магчымасць развівацца і ўдасканальвацца.

22 красавіка 2022 у гімназіі для навучэнцаў 8-9 класаў быў праведзены ўрок Памяці «Нам гэты свет патрэбна зберагчы». Ганаровым госцем мерапрыемства стаў падпалкоўнік у адстаўцы, штурман авіяцыі, які ўдастоены трох баявых узнагарод, Тараненка Юрый Іванавіч.

У сваім паведамленні Юрый Іванавіч распавёў пра баявы подзвіг у першыя дні вайны лётчыкаў 130 хуткаснага авіяцыйнага бамбардзіровачнага палка, пазнаёміў з кнігай былога рэдактара нашай раённай газеты “Маяк” “В суровом небе фронтовом”, у якой паведамляецца пра гэтыя трагічныя падзеі. Навучэнцам цікава было пачуць пра гісторыю і асаблівасці дзейнічання баявых самалётаў СБ і Пе-2.

На мерапрыемстве разважалі пра тое, як важна захаваць гістарычную памяць, усведамляць, якім коштам заваявана шчасце – жыць на Зямлі.

Госць расказаў навучэнцам і пра сучасную авіяцыю і яе магчымасці. Сваё выступленне ён суправаджаў відэаролікамі, што асабліва моцна ўздзейнічала на вучняў.

На завяршэнне сустрэчы Юрый Іванавіч пазнаёміў з асаблівасцямі сучасных дронаў, якія таксама знаходзяцца на ўзбраенні нашых узброеных сіл, наглядна прадэманстраваў іх магчымасці, зняўшы з дрона невялікі відэафільм.