Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.04.2022

Чарнобыль - боль маёй краіны

26 красавіка 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Гэты дзень Арганізацыя Аб’яднаных Нацый абвясціла Міжнародным днём памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф, у рамках якога ў дзяржавах – членах ААН – праводзяцца адпаведныя мерапрыемствы для інфармавання насельніцтва пра іх наступствы для здароўя людзей і навакольнага асяроддзя.

Да 36-годдзя памяці пра Чарнобыльскую трагедыю для навучэнцаў 8 "Б" і 6 "А" класаў 25 красавіка  была праведзена класная гадзіна  "Чарнобыль - боль маёй краіны". Навучэнцы ўведалі пра магутную і страшную тэхнагенную катастрофу XX стагоддзя і яе наступствах для жыцця ўсяго жывога на зямлі, а таксама пра подзвіг ліквідатараў, якія першымі апынуліся ў зоне адчужджэння і коштам свайго здароўя і жыцця стрымлівалі наступствы атамнага выбуху.

Перад вучнямі выступіў Зіновіч Дзмітрый Мікалаевіч, яго бацька Зіновіч Мікалай Пятровіч прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы. За сваю ахвярную і сумленную дзейнасць быў адзначаны медалём. Дзмітрый Мікалаевіч прадэманстраваў дазіметр, патлумачыў, як сачылі за ўзроўнем радыяцыі.  

Дзякуючы дадзенай класнай гадзіне дзеці ўсвядомілі трагічнасць гэтай падзеі, а таксама ўведалі пра гераізм і мужнасць ліквідатараў, якія выратавалі мноства жыццяў.