Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

29.04.2022

Сустрэча вучняў 10-х класаў з курсантам ваеннага факультэта Гродзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы

29 красавіка адбылася сустрэча вучняў 10-х класаў з курсантам ваеннага факультэта Гродзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы Чайчыцам Антонам Віктаравічам.  

Падчас сустрэчы Антон Віктаравіч пазнаёміў навучэнцаў з асноўнымі спецыяльнасцямі, якія можна набыць падчас навучання, патлумачыў, якія трэба здаваць тэсты, каб паступіць на ваенны факультэт, праінфармаваў, што ўпершыню ва ўніверсітэце будзе адкрыта новая спецыяльнасць, на якую будуць набіраць і дзяўчынак.

Асаблівую цікавасць праявілі навуэнцы  да арганізацыі побытавых момантаў падчас навучання, цікавіліся, як курсанты праводзяць вольны час, якая ёсць база для заняткаў спортам.

Прафарыентацыйная сустрэча была карыснай для будучых выпускнікоў, паколькі менавіта цяпер яны ўжо сур’ёзна думаюць над пытаннем: куды пайсці вучыцца?