Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.02.2023

Навучэнцы 10-х класаў наведалі экспазіцыю "Канцлагер Бяроза-Картузская 1934 - 1939 гг." і пазнаёміліся з гісторыяй стварэння лагера

Экспазіцыя "Канцлагер Бяроза-Картузская 1934 - 1939 гг." зусім новая, была адчынена ў 2022 годзе з мэтай захавання гістарычнай памяці пра дзейнасць на тэрыторыі Беразоўскага раёна польскага канцлагера. Размешчана яна ў гістарычным будынку Чырвоных Казарм, дзе ў перыяд з чэрвеня 1934 па верасень 1939г. уладамі Польскай Рэспублікі быў арганізаваны канцэнтрацыйны лагер для тых, хто супрацьстаяў польскаму рэжыму.

Навучэнцы 10-х класаў гімназіі 2 лютага наведалі экспазіцыю і пазнаёміліся з гісторыяй стварэння лагера, умовамі жыцця асуджаных, на свае вочы ўбачылі камеры, у якіх яны жылі, макет лагера, які наглядна дэманструе размяшчэнне ўсіх яго аб’ектаў.

Атрыманыя з вуснаў экскурсавода веды спатрэбяцца падчас вывучэння адпаведных тэм па гісторыі Беларусі.