Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.02.2023

Адкрыццё фотавыставы «Героі Беларусі»

23 лютага у гімназіі адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы «Героі Беларусі». Асноўная мэта мерапрыемства – пазнаёміць навучэнцаў з людзьмі, якія сваёй шчырай працай, сваім ратным подзвігам прысвяцілі жыццё служэнню Радзіме.

Ва ўрачыстасці прыняў удзел выконваючы абавязкі старшыні гарвыканкама горада Белаазёрска Пілепец Уладзімір Уладзіміравіч. Наш госць – у былым палкоўнік авіяцыі. Падчас выступлення ён звярнуў асаблівую ўвагу на пачэсную і адказную прафесію лётчыка. Падрабязна расказаў пра першага Героя Беларусі У. Карвата і пра лётчыкаў Андрэя Нічыпорчыка і Нінкіту Куканенка, якія ахвяравалі свае жыцці ў імя жыццяў мірных грамадзян нашай краіны. Прысутныя хвілінай маўчання ўшанавалі памяць пра герояў.