Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

31.08.2024

Гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі прадстаўляе залу Ніны Мацяш на свяце Беларускага пісьменства

У 2024 годзе Дзень беларускага пісьменства прайшоў у горадзе Івацэвічы. Урачыстасці тут разгарнуліся 31 жніўня і 1 верасня 2024 года. У рамках свята ўдзельнікі і госці маглі азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў.

Таксама працавала тэматычная пляцоўка “Мой край – мой гонар”. Актыўны ўдзел у рабоце пляцоўкі прыняла літаратурная зала Ніны Мацяш гісторыка-краязгнаўчага музея гімназіі. Работу пляцоўкі ажыццяўлялі Бакун Л.М., Скарына Г.В. і юны экскурсавод Царковіч Сафія. Яна знаёміла наведвальнікаў з творчай дзейнасцю паэткі, паказвала, у чым адметнасць яе паэтычнага радка, распавядала пра яе пёркаграфію. Акрамя гэтапга, Бакун Л.М. прапаноўвала ўсім жадаючым навучыцца такому віду мастацтва як пёркаграфія, а Сафія – цікавую гульню: складзі пазлы, назаві зборнік Ніны Мацяш – і атрымай прыз.

Музейную пляцоўку гімназіінаведалі намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык, дэлегацыя Бярозаўскага раёна, кіраўнік арт-групы “Беларусы” Валерый Шмат і многія іншыя.

Праца музейнай пляцоўкі была высока адзначана арганізатарамі і ўдзельнікамі свята.

Некалькі імгненняў са свята.