18 студзеня адбылася цікавая сустрча з юнымі краязнаўцамі Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі. Гасцям былі прапанаваны экскурсіі па трох залах гісторыка-краязнаўчага музея гімназіі.
. Узале "Лянок" экскурсанты даведаліся пра тое, як вырошчвалі і апрацоўвалі лён, якімі бываюць ручнікі і чым карыснае льняное насенне.
У зале Ніны Мацяш пазнаёміліся з жыццёвым шляхам гэтай мужнай жанчыны. Госці былі вельмі ўражаны яе літаратурнай творчасцю. А яшчэ ўсе паспрабавалі сябе ў мастацтве пёркаграфіі на майстар-класе.
Пабывалі і ў абноўленай гістарычнай зале, уведалі пра лёс лётчыкаў 130 хуткаснага бамбардзіровачнага палка, што першамі сталі на абарону нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Завяршылася сустрэча турнірам па стральбе паміж гасцямі і навучэнцамі гімназіі.



