Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.08.2025

Гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі прадставіў выставу на канферэнцыі педагагічных работнікаў

27 жніўня ў г. Бяроза адбылася канферэнцыя педагагічных работнікаў "Сістэма адукацыі Бярозаўскага раёна – час для развіцця і самаўдасканалення".

Падчас канферэнцыі працавалі выставачныя пляцоўкі сямі школьных музеяў, сярод якіх быў прадстаўлены і гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі выставай "Яны ляцелі не ў бой, яны ляцелі ў бессмяроце". Экскурсавод музея Царковіч Сафія распавядала наведвальнікам пра экіпаж капітана Бугаркова М.П., лётчыкаў 130 хуткаснага бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка, якія першымі баранілі неба Бярозаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. А яшчэ наведвальнікам быў прапанаваны інтэрактыў для актывізацыі ведаў па прадстаўленай тэматыцы.