Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2026

Тыдзень роднай мовы ў нашай гімназіі

З 16 па 21 лютага ў нашай гімназіі паспяхова прайшоў Тыдзень роднай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Мерапрыемствы тыдня прайшлі пад дэвізам "Як ты дорага мне, мая родная мова!" і сабралі вучняў розных класаў.

На працягу тыдня ў бібліятэцы працавала кніжная выстава "Сэрцам роднага слова краніся", а на другім паверсе – выстава "Жывая мова".
Вучні мелі магчымасць прыняць удзел у пазнавальна-займальных гульнях, віктарынах, квэст-гульнях, інтэлектуальных квізах, анлайн-дыктоўцы, дзе паказалі глыбокія веды па беларускай мове, творчы падыход і шчырую любоў да роднага слова.
Усе мерапрыемствы спрыялі папулярызацыі беларускай мовы і культуры, развіццю моўнай кампетэнтнасці і выхаванню павагі да Радзімы.

Дзякуем усім удзельнікам і арганізатарам Тыдня роднай мовы!