Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.04.2017

Абласны краязнаўчы фестываль

З 20 па 22 красавіка на базе цэнтра краязнаўства і турызму ў Брэсце праходзіў абласны краязнаўчы фестываль. Кожны раён вобласці дэлегіраваў адну каманду. Бярозаўшчыну прадстаўляў гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі. У склад каманды...

З 20 па 22 красавіка на базе цэнтра краязнаўства і турызму ў Брэсце праходзіў абласны краязнаўчы фестываль. Кожны раён вобласці дэлегіраваў адну каманду. Бярозаўшчыну прадстаўляў гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі. У склад каманды ўвайшлі вучні 10-х класаў: Саўко Максім, Ермакова Дар’я і Жалтковіч Марыя. На працягу трох дзён праходзілі спаборніцтвы краязнаўцаў у чатырох розных намінацыях. Прыемна зазначыць, што ў трох намінацыях наша каманда была адзначана дыпломамі. За праект "Віртуальны музей" атрымалі дыплом пераможцы. Над праектам працавала і каманда настаўнікаў у складзе Бортніка Кірыла Генадзьевіча, Дземідовіч Святланы Аляксееўны, Скарыны Галіны Васільеўны.

У намінацыі "Прэзентацыя экскурсійнага маршрута" дыпломамі было адзначана пяць каманд, сярод якіх і наша. Экскурсійны маршрут прадстаўляла Ермакова Дар’я.

А яшчэ тры каманды былі адзначаны дыпломамі за прэзентацыю краязнаўчага праекта. І зноў мы ў ліку ўганараваных.

Сардэчна віншуем усіх членаў каманды, якія так годна прадставілі Бярозаўшчыну. Поспехаў вам ва ўсіх вашых справах!

Некаторыя прыемныя моманты фестывалю