Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.09.2017

Свята паэтычных чытанняў "Бабіна лета ў Белаазёрску"

20 верасня традыцыйна Белаазёрск сустракаў гасцей з нагоды свята паэтычных чытанняў "Бабіна лета ў Белаазёрску", прысвечаных памяці Ніны Мацяш. У рамках гэтага свята наш горад наведала дэлегацыя з Мінска ад...

20 верасня традыцыйна Белаазёрск сустракаў гасцей з нагоды свята паэтычных чытанняў "Бабіна лета ў Белаазёрску", прысвечаных памяці Ніны Мацяш. У рамках гэтага свята наш горад наведала дэлегацыя з Мінска ад грамадскага аб’яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў": першы намеснік Старшыні Алесь Пашкевіч і намеснік Старшыні арганізацыі Усевалад Сцебурака, паэты Анатоль Вярцінскі, Раіса Баравікова, Віка Трэнас, аўтар і выканаўца ўласных песень Алесь Камоцкі, а таксама вялікаякагорта пісьменнікаў Берасцейшчыны. Менавіта яны дружным гуртам завіталі да нас у гімназію на сустрэчу з вучнямі адзінаццатых класаў.

Падчас сустрэчы ў падлеткаў была магчымасць пачуць лірычнае слова В. Осіпавай, вядомай паэткі з Бярозы. Сяргей Амяльчук зрабіў цікавы экскурс у гісторыю і распавёў пра сувязь роду Ніны Мацяш з вугорскім каралём Мацяшам. Авантурны лёс гэтага сярэднявечнага ўладара ён цяпер пільна даследуе, нават ездзіў адмыслова ў Будапешт, сядзеў у архівах.

Свае вершы пачыталі В. Дэбіш, М. Аляхновіч, а пра асаблівасць работы з мастацкім перакладам расказаў Яўген Бяласін.

Уважліва слухаюць выступоўцаў адзінаццацікласнікі.

 

Здымак на памяць аб сустрэчы.

 

Заслужаную ўзнагароду з рук Валянціны Осіпавай атрымлівае Іваноўскі Сяргей.

  

 Падчас сустрэчы. (Злева направа) В. Осіпава, С. Амяльчук, Л. Валасюк, В. Дэбіш, Я. Бяласін, М. Аляхновіч.