Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.09.2018

Усе свае песні аддам Беларусі!

У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры, прысвечанага памяці Ніны Мацяш з нагоды яе юбілею, 20 верасня, у дзень яе нараджэння, была...

У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры, прысвечанага памяці Ніны Мацяш з нагоды яе юбілею, 20 верасня, у дзень яе нараджэння, была арганізавана сустрэча з прадстаўнікамі берасцейскай паэтычнай сябрыны. Да нас у госці завіталі: Зінаіда Дудзюк, Мікалай Пракаповіч, Мікалай Аляхновіч, Валянціна Осіпава і госця з Мінску, шчырая прыхільніца творчасці Ніны Мацяш паэтка Вера Буланда. Падчас сустрэчы гучала паэтычнае слова самой юбіляркі, шчымлівыя ўспаміны пра хвіліны ўзаемінаў з паэткай пры жыцці.

Незвычайна ўразіў гасцей момант, калі вучні 11-х класаў запелі гімн гімназіі, аснову якога склалі словы з верша Ніны Мацяш.

Працягам сустрэчы стала вечарына “Усе свае песні аддам Беларусі!” – прысвечаная менавіта песеннаму таленту нашай зямлячкі. Прагучалі песні, створаныя паэткай, аўтарам музыкі якіх з’явілася яна сама, а таксама песні, напісаныя на яе вершы.

Вечарыну вялі на чале з Тамарай Кузняцовай, дырэктаркай бібліятэкі імя Н. Мацяш, і нашыя вучні Мелех Юлія і Мікіціч Барыс, а таксама Вольга Міхайлаўна Вашкевіч. У прысутных была магчымасць паслухаць пранікнёныя словы ўспамінаў, пяшчотныя словы захаплення асобай Н. Мацяш ад Раісы Баравіковай, Анатоля Вярцінскага, Васіля Жукавіча, Міхася Скоблы, Усевалада Сцебуракі, Ціхана Чарнякевіча і інш.

Прыемныя імгненні гэтых святочных сустрэч.