Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.12.2018

Выстава "Рук яе святлінкі"

У снежні мы адзначым сумную дату – дзесяцігадовыя ўгодкі адыходу ў іншасвет нашай слыннай зямлячкі Ніны Мацяш...

У снежні мы адзначым сумную дату – дзесяцігадовыя ўгодкі адыходу ў іншасвет нашай слыннай зямлячкі Ніны Мацяш.

Паэтка выяўляла сябе ў самых розных відах мастацтва. Менавіта ў творчасці яна знаходзіла натхненне, самаўдасканальвалася, развівалася духоўна.

Хочацца, каб гэтую важную жыццёвую ісціну – здольнасць праз мастацтва ўдасканальваць сябе – спасціг кожны чалавек. Менавіта таму ў кабінеце № 9 адкрыта выстава "Рук яе святлінкі", дзе прадстаўлены работы жыхаркі нашага горада Кісель Таццяны Аляксееўны, якая працуе ў гарадской бібліятэцы імя Ніны Мацяш. Праз бісерапляценне спадарыня Таццяна выяўляе сябе, сваё бачанне свету і праз хараство сваіх прац уздзейнічае на нашы душы.

Сардэчна запрашаем на выставу!