Гімназісты ў Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага адправіліся ў захапляючае падарожжа па краіне роднай мовы. З самага ранку ўсіх вітала беларускамоўныя песні. На тэматычным стэндзе была размешчана інфармацыя аб гісторыі свята, выказванні знакамітых дзеячаў беларускай культуры аб мове.
На працягу дня падчас падарожжа гімназісты спыняліся на розных "прыпынках". На "Творчым” кожны жадаючы змог прачытаць на памяць любімы верш на беларускай мове. Самымі актыўнымі сталі прыпынкі з конкурсамі і гульнямі. Вучні гімназіі разгадвалі загадкі і крыжаванкі, адказвалі на пытанні па мове і літаратуры, працавалі з фразеалагізмамі. Кожны, хто правільна адказваў, атрымаў салодкі пачастунак.
Удзельнікі акцыі "Мова – гэта…" выказалі адносіны да роднай мовы на пялёстках рамонка. У выніку атрымалася прыгожая кветка з выказванннямі, асацыяцыямі, пажаданнямі.
Падрыхтавалі святкаванне вучаніцы 9 класаў пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.








