Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.04.2021

Рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву»

Ва ўстановах адукацыі ў гэтым навучальным годзе быў праведзены конкурс «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея», які стаў заключным мерапрыемствам рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» .

Конкурс праводзіўся Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства сумесна з Сінадальным аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай царквы.

Вучаніца 11 класа гімназіі Мікіціч Дар’я прадставіла на конкурс сваю працу “Праваслаўныя скарбы зямлі Бярозаўскай”. Па выніках ацэнкі даследчых прац рэспубліканскім журы праца Дар’і была адзначана дыпломам ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.