Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.10.2021

Тыдзень музеяў устаноў адукацыі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем”

З 18 па 23 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь быў  праведзены Тыдзень музеяў устаноў адукацыі. Наш гісторыка-краязнаўчы музей прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве. У рамках Тыдня былі праведзены класныя гадзіны, інфармацыйныя гадзіны на тэму “Музеі адукацыі Бярозаўскага раёна”, адначасова можна было ажыццявіць віртуальную экскурсію ў любы музей ўстановы адукацыі, паколькі кожны з іх мае свой сайт.

Наш музей мае сваю старонку ў Інстаграм, дзе была арганізавана гульня “Як я ведаю музейную калекцыю”. На кожны новы дзень тыдня быў прадстаўлены фотаздымак музейнага экспаната, а ўдзельнікам гульні трэба было ўказаць назву прадмета. Пераможцы кожнага дня былі адзначаны прызамі.

Фотагалерэя пераможцаў.

На першае пытанне правільна адказала настаўніца Майсейчык Т.М.

Яны таксама адказалі першымі. Чайчыц Лера і Карпук Ксенія, вучаніцы 10 класа. (Гэта ключ для адмыкання і замыкання хаты)

 Пераможца друга дня. Папко Аня, вучаніца 9 класа. (Правільны адказ - ручайка).

 

 Вось яны - пераможцы трэцяга дня! ( Верш "Сябрыне" Н. Мацяш)

 

Пераможца чацвёртага дня Клюкач Яўген, 6В клас. (Правільны адказ – бязмен)

 Пераможцы пятага дня –. Бакун Вольга і Мшар Вера.

Перад намі партрэт Свідзінскага Іосіфа Вікенцьевіча, Героя Савецкага Саюза, жыхара горада Белаазёрска.