Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.01.2022

Віншуем пераможцаў адборачнага тура абласной краязнаўчай алімпіяды

 

З 27 снежня па 21 студзеня сярод навучэнцаў навучальных устаноў раёна  быў праведзены адборачны этап абласной краязнаўчай алімпіяды.

Каманда гімназіі ў складзе  6 вучняў (Каташэвіч Варвара, Кузьміч Варвара, Зайцава Ангеліна, Валошчык Ірына, Чайчыц Караліна, Краўчанка Маргарыта) прыняла актыўны ўдзел і на суд строга журы былі прадстаўлены два прааекты: краязнаўчы каляндар і эсэ на тэму “Сэрцу мілая старонка”.

Прыемна адзначыць, што  нашыя конкурсныя работы занялі першае месца ў раёне, і журы накіравала нашу каманду на абласны этап краязнаўчай алімпіяды.

Шчыра віншуем пераможцаў і ад душы жадаем на заключным этапе прадэманстраваць выдатныя веды па вывучэнні прыроднай і гісторыка-культурнай спадчыны свайго роднага краю.

Нашыя пераможцы

(Злева направа) Ніжні рад: Каташэвіч Варвара, Кузьміч Варвара, Зайцава Ангеліна. Верхні рад: Валошчык Ірына, Чайчыц Караліна, Краўчанка Маргарыта.