Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.02.2022

Сустрэча з мараком-падводнікам

23 лютага – Дзень абаронцы Айчыны. У гэту памятную дату мы аддаём даніну павагі ўсім Узброеным сілам Беларусі. У тым ліку і марскім.

Наша краіна сухапутная, і менавіта таму лёс маракоў асабліва цікавіць малодое пакаленне.

З гэтай прычыны 23 лютага вучні старэйшых класаў запрасілі на сустрэчу афіцэра-падводніка капітана 2 рангу Пашкевіча Васілія Міхайлавіча, камандзіра баявой часткі падводнай лодкі. Афіцэр распавёў пра тэхнічнае абсталяванне падводнай лодкі, пра тое, як падводнікі нясуць службу і праводзяць вольны час у плаванні. Расказаў пра свой лёс, як выбіраў далейшы жыццёвы шлях, будучы школьнікам, як трапіў на флот.

Навучэнцы стаіўшы дыханне слухалі аповед пра мора, пра падводныя лодкі, пра людзей, якія там служаць, пра патрыятызм, любоў да сваёй Радзімы. Вучні і настаўнікі задавалі госцю пытанні, на якія атрымлівалі разгорнутыя і зразумелыя адказы. Выступ капітана 2 рангу Пашкевіча В.М. быў цікавым, захапляльным, пазнавальным.Самае галоўнае, што дзеці пагутарылі з чалавекам, не па чутках дасведчаным, што такое служба на падводнай лодцы.

У канцы сустрэчы слухачы выказалі вялікую ўдзячнасць госцю за тое, што ён знайшоў час і прыйшоў на сустрэчу, пажадалі яму здароўя і доўгіх гадоў жыцця, каб ніколі не перарывалася сувязь пакаленняў.