30 сакавіка 2022 г. у чытальнай зале Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна горада Брэста адбылося ўрачыстае мерапрыемства – падвядзенне вынікаў абласной дыстанцыйнай краязнаўчай алімпіяды, прысвечанай Году гістарычнай памяці, з узнагароджаннем пераможцаў алімпіяды ў намінацыі “Краязнаўчы каляндар” і адкрыццё выставы краязнаўчых календароў.
У намінацыі “Краязнаўчы каляндар” абласной дыстанцыйнай краязнаўчай алімпіяды прынялі ўдзел 97 краязнаўчых календароў, у тым ліку і каляндар навучэнцаў нашай гімназіі.
Каманда гімназіі была адзначана Дыплом ІІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Над календаром працавалі вучаніцы 8 “Б” класа Валошчык Ірына і Кузьміч Варвара.
На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічала і Каташэвіч Варвара, удзельнік каманды.


