Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.04.2022

Незвычайная экскурсія

5 красавіка ў гімназіі адбылася незвычайная экскурсія – у госці завіталі супрацоўнікі Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея з выставай “Генацыд беларускага народа. Зверствы фашыстаў на Бярозаўшчыне”.

Экскурсавод Краўчук Г.С. надзвычай эмацыянальна і ўражліва паведаміла навучэнцам 10-11 класаў як падчас акупацыі ўгады Вялікай Айчыннай вайны гітлераўскія карнікі дзеялі жахлівыя зверствы над савецкімі людзьмі - ваеннапалоннымі і мірнымі жыхарамі, прычым пакутлівым катаванням падвяргаліся ідзеці.

Цяжка было ўспрымаць рэальнасць тых падзей, яшчэ цяжэй усвядоміць, што забойствы акупанты здзейснілікаля вядомай і блізкай для нас усіх вёскі Бронная Гара, што тут больш за 50 тысяч чалавек былі расстраляныя, а потым выкапаны з зямлі і спалены.

Уразіла гісторыя мірных жыхароў, расстраляных падчас вайны ў вёсцы Шылін.

Немагчыма было без слёз успрымаць інфармацыю. Таму ўсведамляем, што ў нас няма права такое забываць, што злачынствы нацыстаў не могуць быць апраўданы.