Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.05.2022

Ноч музеяў

Ноч музеяў — міжнародная падзея, якая адбываецца штогод у краінах Еўропы і прысвячана Міжнароднаму дню музеяў, што адзначаецца ў свеце 18 мая. Адзін раз у год сотні «храмаў муз» бясплатна расчыняюць свае дзверы для ўсіх, каму цікава ўбачыць іх багацці ў нязвыклы час сутак — позна ўвечары і ўначы. 

З вечара 20 мая 2022 года большасць музеяў краіны прымуць удзел у гэтай акцыі.

Далучыўся да яе і гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі. На вялікіх перапынках актыў музея прапанаваў навучэнцам цікавыя мерапрыемствы гульнёвага характару: можна было прадэманстраваць свае веды гісторыі навучальнай установы, паспрабаваць свае здольнасці ў вызначэнні вагі партфеля праз узвешванне на бязмене, быў аорганізаваны майстар-клас па стварэнні карцін пёркаграфіі, давалася магчымасць самому “намаляваць” першую сваю працу.

Вечарам навучэнцы 6-х класаў паглядзелі спектакль “Маленькі прынц” Антуана дэ Сент-Экзюперы, пастаноўку якога ажыццявіла Кавалеўская Т.А. разам са сваімі навучэнцамі. Гэты твор на беларускую мову пераклала Ніна Мацяш.

Вось прыемныя імгненні са свята.