Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.09.2022

Сустрэча з аўтарам песенна-паэтычнага альбома Ніны мацяш "бэзавая завіруха"

У рамках Тыдня беларускай мовы 20 верасня, у дзень нараджэння паэткі Ніны Мацяш, была арганізавана сустрэча з аўтаркай музычна-паэтычнага альбома Ніны Мацяш “Бэзавая завіруха” Ніёле Цыбульскай. Альбом такога характару пакуль адзіны ў краіне. Па сваёй будове ён адметны. У яго склад увайшлі вершы ў чытанні самой аўтаркі і песні на словы паэткі, выкананыя нашымі спевакамі, у тым ліку і былымі вучнямі гімназіі. Вялікую колькасць песень спявае Ніёле Цыбульская.

Спадарыня Ніёле паведала гісторыю працы над альбомам, падзялілася сваімі ўспамінамі пра Ніну Мацяш, паколькі цягам многіх гадоў была яе сяброўкай. З асаблівай цікавасцю і асалодай вучні слухалі песні ў выкананні госці.