Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.10.2022

Мы вучыліся запускаць дроны

Навучэнкі 10 “А” класа 21 кастрычніка наведалі адну з вайсковых часцей г. Бярозы. У рамках наведвання была прапанавана экскурсія ў музей часці, дзе дзяўчаты пазнаёміліся з рознымі відамі баявых самалётаў, даведаліся пра гераічнае мінулае вайскоўцаў, убачылі ўзоры вайсковага лётнага абмундзіравання. Кожнаму экскурсанту было прапанавана сабраць-разабраць аўтамат, прымераць галаўныя ўборы і нават здзейсніць фотасесію.

На завяршэнне экскурсіі навучэнкам была дадзена магчымасць не толькі пабачыць дрон у дзеянні, але і самім пакіраваць ім.

Пасля такой цікавай сустрэчы з прадстаўнікамі вайсковай часці ў дзесяцікласніц з’явілася жаданне больш падрабязна пазнаёміцца з прафесіяй ваеннага і, магчыма, у будучым паступіць у ваенны вуз.