Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.10.2022

Вішнёваму саду цвісці!

Яшчэ ў 2015 годзе па ініцыятыве Савміна стартавала рэспубліканская благачынная акцыя “Сад Надзеі”. Таму стала добрай традыцыяй для беларусаў вясной ці восенню закладваць сад.

Сёлетняй восенню, 20 кастрычніка, у Год гістарычнай памяці прадстаўнікі савета гісторыка-краязнаўчага музея гімназіі сумесна з актывістамі ГА “БРСМ” прынялі ўдзел у благачыннай акцыі. Навучэнцамі былі высаджаны саджанцы вішань на тэрыторыі гімназіі. Саджанцы былі ахвяраваны нашымі настаўнікамі. І цяпер яны з нецярпеннем будуць чакаць першага ўраджаю вішань у сваім вішнёвым садзе.