Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.12.2022

Экскурсія на Бронную Гару

9 снежня ў Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушаноўванне іх добрых якасцей і папярэджанне гэтакага злачынства навучэнцы 8 “В” класа наведалі музей вайсковай часці, што размешчана на Броннай Гары.

Падчас наведвання музея экскурсанты даведаліся і пра гісторыю назвы мястэчка, і пра гісторыю станаўлення вайсковай часці на гэтым месцы, і пра страшэнную трагедыю Броннай Гары. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут акупанты знішчылі болей 55 тысяч мірных жыхароў.

Болем адгукалася кожнае слова экскурсавода ў сэрцах навучэнцаў. А ў душы выспявала вера ў тое, што чалавецтву хопіць сілаў не дапусціць падобнай трагедыі больш ніколі.