Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.12.2022

Успомнім ахвяр генацыду, ушануем іх памяць

9 снежня –Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушаноўванне іх добрых якасцей і папярэджанне гэтакага злачынства. Гэтая дата была абрана ў сувязі з тым, што 9 снежня ў 1948 годзе была прынята Канвенцыя пра папярэджанне злачынства генацыду і пакаранне за яго.

У рамках гэтага дня навучэнцы 4 “Б” класа наведалі гімназічную выставу “Помніць, нельга забыць!”. З вялікім болем вучні ўспрымалі звесткі пра злачынствы фашыстаў у дачыненні да мірных грамадзян, што чынілі яны на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і на Броннай Гары.

Пасля экскурсіі выказалі жаданне наведаць месца пакланення і ўшанавання ахвяр генацыду на Броннай Гары.