17 студзеня для навучэнцаў 10-11 класаў была арганізавана сустрэча з прадстаўніком вайсковай часці 97063 (16 асобны полк радыёэлектроннай барацьбы), якая размешчана ў г. Бяроза.
Навучэнцам была прадстаўлена магчымасць не толькі пазнаёміцца з асаблівасцямі нясення службы ў падобным вайсковым падраздзяленні, але і уведаць асноўныя спецыяльнасці, якія можна набыць у навучальнай установе “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”.
Хлопцы і дзяўчаты ўважліва слухалі паведамленне і асабліва зацікавіліся ваеннай прафесіяй разведчыка, якую можна набыць у гэтай навучальнай установе.