Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.05.2023

Cустрэча навучэнцаў 9-х класаў з Уладзімірам Пятровічам Касьянавым

12 мая ў рамках Тыдня музеяў у сценах гімназіі адбылася сустрэча навучэнцаў 9-х класаў з Уладзімірам Пятровічам Касьянавым, які быў саслужыўцам унікальнага лёсу чалавека – лётчыка, першага беларуса, удастоенага ганаровага ў авіяцыі звання “Заслужанага лётчыка СССР”, Героя Савецкага Саюза Дольнікава Г.У. У сваім аповедзе госць паведаміў пра жыццёвыя і ваенныя подзвігі героя. Адзначыў, што ў адным з баёў у гады вайны самалёт Дольнікава Г.У. быў збіты, а сам лётчык трапіў у палон. Нягледзячы на невыносныя ўмовы жыцця ў канцэнтрацыйным лагеры, чалавек не быў зломлены ні фізічна, ні маральна. Знайшоў у сабе сілы не змірыцца са сваім становішчам, арганізаваў уцёкі, вярнуўся ў баявы строй і дабіў ненавіснага ворага ў яго логаве.

Лёс Дольнікава ўразіў пісьменніка М. Шолахава, і на аснове пачутага ён напісаў аповесць “Лёс чалавека”, у якой прататыпам галоўнага героя стаў Георгій Усцінавіч.