Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.05.2023

Удзел у рэспубліканскім форуме музеяў устаноў адукацыі.

17-18 мая ў рамках Міжнароднага дня музеяў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіў рэспубліканскі форум музеяў устаноў адукацыі, у якім прынялі ўдзел члены савета музеяў і кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі.

Цэнтральным мерапрыемствам першага дня форума стала праца інтэрактыўнай пляцоўкі музеяў устаноў адукацыі, на якой Брэстчыну прадстаўляў і гісторыка-краязнаўчы музей гімназіі г. Белаазёрска. З асаблівым хваляваннем сустракалі ля сваёй выставы міністра адукацыі Іванца Андрэя Іванавіча.

Другі дзень форума для навучэнцаў пачаўся з ускладання кветак да стэлы “Мінск – горад-герой” і маладзёжнай пляцоўкі “Школьныя музеі – новыя магчымасці”, а таксама экскурсіі па залах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Для педагогаў Міжнародны дзень музеяў пачаўся з наведвання выставачнай прасторы музеяў агульнагістарычнага профілю ў філіяле музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры “Гасціная Уладзіслава Галубка”, дзе адбылася прэзентацыя экспазіцый.