Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.07.2023

Навучэнцы гімназіі прынялі ўдел у святкаванні Дня сям’і, любові і вернасці

8 ліпеня ў нашым горадзе прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці святых Пятра і Феўроніі. У праваслаўі гэтую шлюбную пару, якая жыла ў горадзе Мураме ў ХIII стагоддзі, шануюць як захавальнікаў хатняга агменю і кахання. Пра дабрабыт,здароўе, дастатак у белаазёрскіх сем’ях маліліся і ў нашым храме. З самай раніцы тут была адслужана літургія. А па яе заканчэнні разгарнулася насычаная культурна-забаўляльная праграма. Арганізатарамвыступіў Прыход храма прападобнага Святога Серафіма Сароўскага. Падтрымку ў правядзенні мерапрыемстваў аказаліі ўстановы адукацыі горада. На адкрытай пляцоўцы Ля ГПК размясціліся выставы дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва і працавалі майстар-класы, дзе можна было асвоіць тэхніку вырабуразнастайных прыгожых рэчаў.

Ад гімназіі на выстаўцы былі прадстаўлены экспанаты аб’яднання па інтарэсах “Экалагічнае канструяванне” (кіраўнік Міцэвіч А.А.). Валанцёры атрада “Добрае сэрца” ГА БРСМ арганізавалі для зацікаўленых гаражан майстар-клас па пёркаграфіі. Кожны з жадаючых меў магчымасць узяць сабе на памяць закладку, зробленую сваімі рукамі ў гэтай тэхніцы.