Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.12.2023

Удзел у рэспубліканскім этапе конкурсу “пазнай свой край”

Завяршыўся турнір знаўцаў «Пазнай свой край», які праходзіў у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства 13-14 снежня. Каманду Брэсцкай вобласці прадстаўлілі шэсць навучэнцаў з розных школ, якія сталі пераможцамі і прызёрамі абласнога этапу.

Ад гімназіі брала ўдзел Мушынская Яна, навучэнка 10 “Б” класа. Удзельнікам турніру трэба было прадэманстраваць свае краязнаўчыя веды ў рамках інтэлектуальных паядынкаў (“Iнтэлект-буквар” i “3х5”) i правесці экскурсіi-імправізацыi па тэмах, прапанаваных ад журы.

Каманада “Берасцея” дастойна прайшла ўсе віды конкурсаў і заваявала другое месца. Акрамя дыпломаў, кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак кнігу “99 славутасцей Беларусі”.

Акрамя конкурсаў, для ўдзельнікаў турніру была арганізавана цікавая адукацыйная экскурсійная праграмма па трох накірунках:

  • «Прыродная спадчына» – праграма «Вандроўка ў экамір»;
  • «Гістарычная спадчына» – праграма «Подзвігу народа жыць у стагоддзях» (наведванне Дзяржаўнага музея гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь);
  • «Культурная спадчына» - праграма «Мінск – культурная сталіца Беларусі».

Шчыра віншуем Мушынскую Яну і ўдзельнікаў аб’яднання па інтарэсах “Юны экскурсавод”, паколькі яны шчыравалі над падрыхтоўкай да абласнога этапу і сталі прызёрамі. Жадаем усім новых поспехаў і дасягненняў.